Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі затрыманы ў Кіеве на даху дома, дзе ён жыў, на вуліцы Касцёльнай каля Майдана Незалежнасці.

Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ.

На заклік Саакашвілі каля ягонага дома сабраліся прыхільнікі, яны спынілі машыну спецслужб, якой вывозілі палітыка, і блакуюць яе.

Служба бяспекі Украіны абвінаваціла палітыка «ў садзейнічанні ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойванні іх злачыннай дзейнасці». Сцвярджаецца, што Саакашвілі ўвайшоў у кантакты з агентамі Расіі і былым украінскім міністрам па падатках і зборах Курчанкам, які хаваецца ў Расіі і падазраецца ў здрадзе радзіме.

Саакашвілі працаваў ва Украіне з 2014 года. Ён падтрымаў рэвалюцыю Еўрамайдану, пасля яе быў губернатарам Адэскай вобласці, але не змог ані заваяваць прыхільнасць тамтэйшых бізнэс-колаў, ані ліквідаваць карупцыю. Ад 2016 ён стаў актыўным крытыкам прэзідэнта Пятра Парашэнкі. У 2017 ён уехаў ва Украіну насуперак забароне на ўезд. Крытыкі абвінавачваюць яго ў бяздумным папулізме. Рэйтынг падтрымкі ягонага Руху новых сіл ва Украіне не перавышае 2%. На мітынгі за імпічмент Пятра Парашэнкі Саакашвілі сабраў каля 2000 чалавек.

Апошнія месяцы расійская прапаганда актыўна тыражавала крытыку Саакашвілі на адрас Парашэнкі. Экс-прэзідэнт Грузіі абвінавачваў прэзідэнта Украіны і яго асяроддзе ў карупцыі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?