«Без удзелу расійскай зборнай ВГТРК Алімпійскія гульні не транслюе», — пракаментавалі ў прэс-службе дзяржаўнага холдынгу рашэнне МАК. Раней прадстаўнік дзяржтэлебачання папярэджваў, што ў выпадку нядопуску расійскай зборнай тэлеканал «Расія 1» не будзе асвятляць Алімпіяду, паведамляе РБК.

Планавалася, што разам з «Расіяй 1» Алімпіяду будуць паказваць «Першы канал» і канал, які з'яўляецца часткаю холдынгу «Газпром-Медыя» «Матч ТВ».

Прадстаўнік «Газпром-Медыя» адмовіўся пракаментаваць рашэнне МАК і магчымасць трансляцый Гульняў, дзе расейцам прапануецца выступаць пад нейтральным сцягам. Суразмоўца Дзмітрый Чарнышэнка выказваў свае сумневы ў прывабнасці такіх трансляцый, калі зборная Расіі не паедзе на Гульні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0