Вечарам 7 снежня ў Жыткавічах адбылося выязное пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Гомельскім аблвыканкаме.
Па выніках абмеркавання прынята рашэнне дазволіць рух пешаходаў па мосце праз Прыпяць, паведамляе прэс-служба МНС.
Паромная пераправа для легкавых аўтамабіляў у раёне в. Снядзін Петрыкаўскага раёна пераведзена на кругласутачны рэжым працы.