Фота Ірыны Арахоўскай
На пачатку таргоў у Мінску 8 снежня даляр ЗША крыху вырас: на 0,0009 (+0,03%) да 2,0367 беларускага рубля.
Еўра сёння патаннеў на 0,0077 да 2,3931.
Расійскі рубель вырас на 0,0023 да 3,4364 за 100 расійскіх.
Даляр пачаў расці з 31 кастрычніка. На таргах тады ён вырас з 1,9722 да 1,9741 і пасля гэтага курс толькі рос. 15 лістапада даляр узяў бар'ер у 2 рублі.
1 студзеня 2017 года амерыканская валюта каштавала 1,9585.