Reuters.com

Reuters.com

Брусэль і Лондан прасунуліся ў перамовах па ўсіх трох кірунках — правах грамадзян блока і Брытаніі, пытанні мяжы Паўночнай Ірландыі і няўстойцы.

Еўрасаюз і Вялікабрытанія дасягнулі «істотнага прагрэсу» ў перамовах па Brexit. Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўракамісі.

Еўрапейская рада 15 снежня прыме рашэнне, ці пачынаць другую фазу перамоваў. «Камісія задаволеная істотным прагрэсам, дасягнутым па ўсіх трох прыярытэтны напрамках - правах грамадзян, дыялогу па Ірландыі і Паўночнай Ірландыі, фінансавых дамовах», - адзначаецца ў тэксце.

Прадстаўнік Еўракамісіі запэўніў, што правы грамадзян Еўрасаюза, якія жывуць у Вялікабрытаніі, будуць абаронены і застануцца такімі ж, як і да Brexit. «Камісія паабяцала, што ўсе адміністрацыйныя працэдуры для грамадзян ЕС у Брытаніі будуць простымі і таннымі», - падкрэсліваецца ў заяве.

У дачыненні да ірландскай мяжы Брытанія паабяцала, што не будзе шукаць жорсткага пагаднення. «Гэта цяжкія перамовы, але мы зрабілі першы прарыў», - заявіў прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

Пакуль не вядомая сума няўстойкі, якую Лондан заплаціць за датэрміновы выхад з еўрапейскіх праектаў, СМІ называлі ад €20 млрд да 60 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?