Па словах Галко, на яго завялі крымінальную справу аб збіцці міліцыянта.

Дзмітры Галко з сынам

Дзмітры Галко з сынам

Нагадаем, што праблемы з міліцыяй пачаліся ў журналіста пасля святкавання Дня народзінаў сына ад мінулага шлюба. У кватэры было 17 падлеткаў і адзін дарослы — Дзмітрый Галко. Па яго версіі, невядома хто выклікаў міліцыю, якая без дазволу ўвайшла ў кватэру. Затым, сцвярджае Галко, ён дакрануўся да ўчастковага, але той скруціў журналіста, яго разам з сынам адвезлі ў міліцыю. Некалькі падлеткаў таксама затрымалі, іншыя разбегліся. Некалькі чалавек выскачылі з вакна 2 паверху, адзін зламаў нагу, другі — хрыбет.

Па версіі міліцыі, участковы сам заўважыў дзяцей на балконе — яны гучна лаяліся матам — і вырашыў зайсці. Там яму адкрыў п’яны мужчына, дзеці ў кватэры таксама распівалі спіртное. Мужчына — Дзмітры Галко — пачаў хапаць участковага за рукі, некалькі ўдараў нанёс яго сын, сцвярджаюць міліцыянты. За гэта бацьку і сына і затрымалі.

Пасля Дзмітрыю Галко далі штраф дзве базавыя за лаянку матам. Але трохі пазней журналіст паведаміў у сваім фэйсбуку, што на яго завялі справу аб збіцці міліцыянта. У выніку ён вырашыў з’ехаць ва Украіну, дзе жыве яго цяперашняя жонка з малым сынам. 15-гадовы Галко-малодшы таксама з’ехаў разам з бацькам.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?