Галалёдзіца чакаецца ноччу і раніцай 11 снежня на дарогах Беларусі, піша БелТА.
Фота Сяргея Зініна
Ноччу па ўсходзе, раніцай і днём пераважна па паўночна-заходняй палове краіны ападкі: снег, мокры снег, днём па захадзе з дажджом. Уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да мінус 4—10 градусаў, па захадзе — да мінус 1—3, у другой палове дня павысіцца да мінус 2 плюс 3 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах +4—6.
У Мінску ноччу будзе да мінус 5, раніцай у панядзелак мінус 2—4, снег, удзень мінус 2, завіруха.
Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве 11 снежня. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
0
0
0
0
0
0