У нас ёсць трошачкі бульбы. Жоўтай, чырвонай, вялікай і дробнай, з уласнага агароду, суседняе крамы. Беларус шаруе на тарцы: багаты і бедны, да першай крыві на пальцы.

— Мы зробім вам дранікі.
— Мы зробім вам дранікі.

Яны шкодныя, тлустыя. Хрумсткая скарынка кранаецца нёба - мы богі, ад асалоды на сонца падобныя. Пырскі алею паўсюль - мы смажым, нашыя патэльні пякельна шчодрыя.

— Мы зробім вам дранікі.
— Мы зробім вам дранікі.

Ты кажаш, мала смятаны.

— Мы зробім вам дранікі.
—Мы зробім вам дранікі.

Бульба з Амерыкі, мы ж глабалісты. Ствараць новае - гэта крутая традыцыя. Бярэм найлепшае, шануем сваё, насуперак усім: у танцы на тарцы - беларуса жыццё.

— Мы зробім вам дранікі.
— Мы зробім вам дранікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0