Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што палесцінцы павінны «зразумець і прыняць», што Іерусалім — сталіца Ізраіля; у гэтым выпадку, на яго думку, можа быць дасягнуты мір.

Па словах Нетаньяху, Іерусалім быў сталіцай Ізраіля на працягу 3000 гадоў і «ніколі не быў сталіцай ніякага іншага народа».

Ён зрабіў гэтую заяву на фоне дэманстрацый пратэсту ў арабскіх і мусульманскіх краінах у сувязі з заявай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля.

Выступаючы ў Парыжы пасля перамоваў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, Нетаньяху назваў спробы адмаўляць «тысячагадовую сувязь яўрэйскага народа з Іерусалімам» абсурдам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0