Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч назваў на старонках «Советской Белоруссіі» пяць галоўных падзей папярэдняга тыдня.

Сярод іх — забарона на ўдзел Расіі ў Алімпіядзе

«Проста дзікунства нейкае! У ідэале спорт павінен прыміраць, кансалідаваць усіх у імкненні да творчасці, будаўніцтва мірнай супольнасці. А цяпер складваецца ўражанне, што і спорт, як і медыяінфармацыя, становіцца зброяй зусім нямірнай», — мяркуе Карлюкевіч.

Апроч таго, міністр назваў наступныя падзеі:

  • Асветніцкія падзеі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама 135-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы.
  • Уступленне ў сілу Інфармацыйнай стратэгіі па паўнапраўным ўключэнні людзей з інваліднасцю ў грамадства.
  • Падрыхтоўка да другога з'езду вучоных
  • У Мінск едуць выдаўцы на сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0