На 25-м кіламетры трасы Мінск—Гомель у фуры, якая перавозіла мандарыны, перакуліўся адзін з прычэпаў. Фотаздымкамі з gomel.today падзяліўся чытач, які апынуўся на месцы здарэння.
Уладальніку мандарынаў пашанцавала: нягледзячы на ДТЗ, салодкі груз ацалеў. Па трасе мандарыны не рассыпаліся.
На месцы здарэння працавала ДАІ Мінска. Пра прычыны і наступствы здарэння інфармацыі няма. Верагодна, прычэп перакуліўся з-за складаных умоў надвор'я.