Навукоўцы Універсітэта Манчэстэра разам з брытанскім вытворцам спартовага адзення Inov-8 распрацавалі прататып звышмоцных красовак. Пара абутку з'явіцца на рынку ўжо ў наступным годзе, паведамляе Techcrunch.

Даследчыкі дадалі ў звычайную каўчукавую падэшву часціцы графену — матэрыялу, які ў 200 разоў трывалейшы за сталь. Па словах навукоўца Аравінда Віджаярагхавана, падэшва графенавых красовак на 50% мацнейшая і на столькі ж эластычнейшая і ўстойлівейшая да зносу, чым у звычайнай пары абутку. Кошт красовак, якія з'явяцца ў продажы ў наступным годзе, складзе каля 200 даляраў.

Праз значнае патаненне графен сталі выкарыстоўваць для стварэння звышмоцных матэрыялаў. Напрыклад, матэрыял умацуе корпус звышгукавых самалётаў і павялічыць рэсурс акумулятараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0