Па адукацыі Настасся эканаміст, але, як сама прызнавалася, не змагла знайсці ў Гродне ані нармальнай працы па спецыяльнасці, ані дастойнага хлопца. У пошуках лепшай долі яна пераехала ў Маскву і днямі з’явілася ў эфіры тэлебачання.

Звычайна ў параўнанні з іншымі ўдзельнікамі беларусы паводзяць сябе сціпла, але фанаты «Дома-2» на форумах адзначаюць, што якраз Настасся не такая. Яна адразу заявіла пра сябе дзёрзка: адзначыла, што ёй падабаецца «брутальны і спартыўны» удзельнік Сайман, якому яна паабяцала «бясконцае чараўніцтва», але ўжо хутка фліртавала з іншым хлопцам па мянушцы Штрых, у жыцці — Андрэй Дзянісаў. Дарэчы, ён таксама беларус: мінчук 1995 года нараджэння, як і Наста, нядаўна прыйшоў у праект. Як і зямлячка, хлопец настроены там затрымацца, таму гатовы на ўсё.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?