Аляксандр Лукашэнка даручыў захаваць сацыяльную скіраванасць у працы Беларусбанка. Пра гэта ішла размова сёння ў час даклада старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Віктара Ананіч, піша БелТА.

«.. Даўно, шчыра кажучы, мы не абмяркоўвалі праблемы вядучага банка нашай краіны. Пры гэтым хацелася б, каб ён і заставаўся вядучым банкам. Спадзяюся, вы сёння скажаце, што для гэтага трэба зрабіць, каб Беларусбанк быў сапраўды галоўным банкам нашай дзяржавы», — сказаў Лукашэнка.

Ён пацікавіўся сітуацыяй у банку і сферы ў цэлым. «Можа быць, вы мне падкажаце праз прызму Беларусбанка, якая сітуацыя наогул у банкаўскай сістэме сёння на ўзроўні камерцыйных банкаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Віктар Ананіч паведаміў аб рабоце банка сёлета, вялікая ўвага надавалася крэдытаванню малога і сярэдняга бізнесу. Установа выканала ўсе нарматывы бяспекі функцыянавання, якія прадугледжаны Нацыянальным банкам. «У цэлым атрыманая станоўчая ацэнка кіраўніка дзяржавы па выніках працы банка ў гэтым годзе», — распавёў журналістам кіраўнік банка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0