Даследаванне нямецкіх навукоўцаў, якія прапанавалі выкарыстоўваць сперматазоіды для лячэння раку маткі, апублікавана ў ACS Nano, паведамляе New Scientist.

Georges Kyrillos / Alamy

Georges Kyrillos / Alamy

У сваіх эксперыментах спецыялісты выкарыстоўвалі сперматазоіды для дастаўкі проціпухліннага прэпарату даксарубіцына да ракавых тканак маткі. Папярэдне апрацаваныя прэпаратам сперматазоіды (даксарубіцын актыўна пранікае ў галоўкі мужчынскіх палавых клетак) забяспечвалі магнітнымі мікраматорамі, якія кантралявалі кірунак руху сперматазоідаў.

Дасягнуўшы пухліннай тканіны, сперматазоід прыліпаў да сценкі ракавай клеткі, а з яго галоўкі пачынаў пранікаць даксарубіцын. Такім спосабам за тры дні ўдалося знішчыць 87% ракавых клетак.

Навукоўцы мяркуюць, што такія спермаботы могуць выкарыстоўвацца таксама для лячэння эндаметрыёзу (разрастання клетак унутранай паверхні сценкі маткі) або дастаўкі метатрэксату да зародка ў выпадку пазаматачнай цяжарнасці.

Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод у свеце ад раку шыйкі маткі паміраюць каля 300 тысяч жанчын. Для прадухілення захворвання міжнародная арганізацыя рэкамендуе прышчапляць дзяўчынак ва ўзросце 9—13 гадоў вакцынай ад папіломавірусаў чалавека, з якімі медыкі звязваюць большасць выпадкаў раку шыйкі маткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0