Фота: Chris Ratcliffe / Bloomberg

Фота: Chris Ratcliffe / Bloomberg

Самая папулярная ў свеце крыптавалюта біткойн на таргах у суботу, 16 снежня, зноў падаражэла: яе курс падымаўся вышэй за адзнаку $19 тыс. за манету. На піку цана аднаго біткойна дасягала $19 060, аднак пазней адбылася карэкцыя і па стане на 20:57 нашага часу адзін біткойн каштаваў $18 892, а капіталізацыя гэтай крыптавалюты перавысіла $316 млрд.

Курс біткойна вырас у чаканні пачатку таргоў ф'ючэрсамі на гэтую крыптавалюту на найбуйнейшай у свеце таварнай біржы CME Group, якія прызначаныя на 18 снежня 2017 года.

Cboe Global Markets (CME) пачаў таргі ф'ючэрсамі на біткойн 11 снежня. Гэта выклікала ажыятаж на рынку і біржа была вымушана прыпыняць таргі праз бурны рост цэн, каб знізіць валацільнасць, а рост трафіку на сайт Cboe прывёў тады да запаволення яго загрузкі. Кошт ф'ючэрсаў за лічаныя гадзіны таргоў узляцеў тады на 25%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0