Ана Вела

Ганна Вела, якая лічылася найстарэйшай жыхаркай еўрапейскага кантынента, памерла ва ўзросце 116 гадоў у сваім доме ў Барселоне.

Ганна Вела нарадзілася ў кастрычніку 1901 года ў Андалусіі. Большую частку жыцця яна прапрацавала краўчыхай, а потым стала кіраваць крамай і не скардзілася пры гэтым на здароўе. У апошнія гады яна і яе сям'я сталі сімваламі іспанскага даўгалецця, бо адной з яе дачок споўнілася 90 гадоў, а ўнуку — 65. Усяго ў Ганны Вела чацвёра дзяцей.

Як паведамляецца, жанчына сышла ціха, без болю і пакут.

Нагадаем, у красавіку стала вядома пра смерць 117-гадовай італьянкі, якая лічылася самай старой грамадзянкай Еўропы. Эма Марана заставалася апошняй з тых, што нарадзіліся да 1900 года. Лічыцца, што на Зямлі цяпер жыве 18 чалавек, якія пераадолелі мяжу ў 116 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0