26 верасьня а 19 гадзіне Інстытут Польскі ў Менску і філялягічны факультэт БДУ запрашаюць на “Сьвята польскай мовы” ў рамках Міжнароднага дня эўрапейскіх моваў.
Падчас сьвята маюць адбыцца тэатралізаваны пэрфоманс, сумеснае сьпяваньне польскіх песьняў, а таксама конкурсы і нават выступ польскамоўнага мараканца. Вядоўцам іпрэзы будзе слынны бард і актор Віктар Шалкевіч.