Вікторыя Менанава прызначана новым прэс-аташэ Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Раней гэтую пасаду пакінула Анастасія Марыніна.

27-гадовая Вікторыя Менанава — экс-старшыня цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Яна нарадзілася ва ўзбекскім Каршы. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці «выкладчык англійскай мовы», юрыдычны факультэт БДУ.

У 2009 годзе ўзначаліла Пухавіцкі райкам БРСМ, працавала другім сакратаром Мінскага абкама БРСМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?