Кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на Украіне дамовілася аб спыненні агню ў Данбасе з паўночы 23 снежня, паведамляе РІА-Навіны.

«Кантактная група падкрэсліла неабходнасць забяспечыць мір і спакой на Данбасе ў сувязі з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі. Кіруючыся раней дасягнутымі дамоўленасцямі, кантактная група пацвердзіла прыхільнасць захаванню ўсёабдымнага, ўстойлівага і бестэрміновага рэжыму спынення агню з нуля гадзін 23 снежня 2017 года», - паведаміў прадстаўнік Расеі Барыс Грызлоў пасля заканчэння перамоваў у Мінску.

Гэта пацвердзіў і cпецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік.

Акрамя таго, удзельнікі групы пацвердзілі імкненне правесці абмен палоннымі да святаў, дадаў Грызлоў. Раней Украіна і самаабвешчаныя «ДНР» і «ЛНР» ўзгаднілі спісы: Кіеў павінен перадаць 306 чалавек, а рэспублікі — 74.

Удзельнікі перамоў у Мінску ўжо шмат разоў дамаўляліся аб усёабдымным і бестэрміновым спыненні агню, аднак ані разу яго не ўдавалася ўсталяваць надоўга: абодва ваюючыя бакі неўзабаве заяўлялі пра аднаўленне абстрэлаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0