Я рэдка бываю на пошце, бо ўсе паслугі аплачваю праз інтэрнэт-банкінг. Але зараз надыходзяць святочныя калядна-навагоднія дні, калі сябрам і знаёмым трэба даслаць паштоўкі. Таму традыцыйна ў другой палове снежня я іду на пошту. І заўсёды для мяне гэта стрэс.

Я разумею, што трэба быць добрым, памяркоўным і талерантным. Але я нічога не магу з сабой зрабіць. Я проста не разумею тых людзей, якія спачатку стаяць у чарзе каля банкамата, каб зняць грошы з карткі, а потым ідуць на пошту, і дзясяткі хвілін стаяць у чарзе, каб аплаціць камунальныя паслугі. Якая IT-краіна? Якія рэформы?

Хочаш разлюбіць людзей і перастаць верыць у Беларусь — ідзі на Белпошту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?