Быць больш стрыманым у выдатках заклікала фінансавая міліцыя кіраўніка адной з гаспадарак Брагінскага раёна. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства, нягледзячы на закрэдытаванасць і даўгі, набыў за казённыя грошы аўтамабіль «Toyota Land Cruiser Prado» 2012 года выпуску, паведамляе sb.by.

Супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Гомельскай вобласці звярнулі ўвагу на куплю па адной толькі прычыне. Ужо занадта неабдуманай яна выглядала на фоне стану спраў сельгаспрадпрыемства.

Няўстойлівая плацежаздольнасць, пратэрмінаваная запазычанасць перад банкамі пад гарантыі органаў улады і плацяжы за энергарэсурсы. Аднак гэта не перашкодзіла кіраўніку вылучыць са сродкаў гаспадаркі больш за 57 тысяч рублёў на куплю «Toyota».

Пры гэтым на балансе прадпрыемства ўжо быў спраўны аўтамабіль, прычым таксама «Toyota Land Cruiser», праўда, 2008 года выпуску.

За нерацыянальныя растраты, якія парушаюць парадак набыцця службовых легкавых аўтамабіляў, кіраўніка гаспадаркі ў выніку аштрафавалі на 13,8 тысячы рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0