Алімпійскі чэмпіён Пекіна па цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў у чарговы раз распавёў «Прэсболу», што можа выступіць за зборную іншай краіны.

— Калі будзе ваш наступны міжнародны старт?

— Я не ведаю. Я дастаткова забабонны і веруючы чалавек, таму адкажу двума варыянтамі. Першы варыянт — як бог дасць. Другі… Буду рыхтавацца да старту, які пройдзе прыкладна ў канцы наступнага года, бо зборную Беларусі дыскваліфікавалі на год. Але калі я памяняю зборную, буду выступаць за іншую краіну, то, можа быць, гэты старт здарыцца нашмат раней. У мяне няма падтрымкі ў нашай краіне. Таму ёсць думкі памяняць сцяг, пад якім буду выступаць. Несур'ёзнае стаўленне да мяне ў нашых спартыўных дзеячаў. Я, вядома, хачу выступаць за Беларусь, я патрыёт сваёй радзімы. Але адным патрыятызмам сям'ю не накорміш. Я заўсёды буду любіць Беларусь, але трэба карміць сям'ю. Але я павінен выступіць у наступным годзе на адным міжнародным старце. Каб трапіць на Алімпіяду, мне трэба выступіць два разы. Калі не выступлю ў наступным годзе, то будзе вельмі складана трапіць на Гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?