Міністр спорту Беларусі Аляксандр Шамко ў інтэрв'ю «Спартыўнай панараме» адзначыў, што сам адправіцца на Гульні ў Пхенчхан.

— Пытанне аб агульнапалітычнай сітуацыі ў алімпійскім рэгіёне: калі вашыя родныя прыйдуць і скажуць, што ляцяць у Пхенчхан, адпусціце іх у Паўднёвую Карэю з лёгкім сэрцам?

— Мне здаецца, гэтая тэма больш падаграваецца прэсай… А наогул, пытанням бяспекі аргкамітэт Гульняў надае самую пільную ўвагу. Напярэдадні, дарэчы, у мяне была сустрэча з паслом Паўднёвай Карэі. І ён таксама цікавіўся маім настроем напярэдадні адпраўлення каманды ў Пхенчхан. Пасля размовы з ім не засталося ніякай боязі. Думаю, старты пройдуць у спакойнай абстаноўцы. Але цяпер, пасля вашага пытання, зразумеў адзін момант.

— Які?

— Каб ніхто не таміўся страхамі, мне давядзецца самому ляцець на Гульні, хоць планаваў аддаць сваю квоту на агульныя патрэбы. Дарэчы, ёсць і беларускія заўзятары, якія жадаюць паехаць на Белыя гульні ў Пхенчхан, — сказаў Шамко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0