Сяргей Ігнатаў

Сяргей Ігнатаў

Літоўскі цэнтр ацэнкі якасці навучання негатыўна ацаніў дзейнасьць Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільні. Гэта можа стаць падставай для адклікання акрэдытацыі ЕГУ на адукацыйную дзейнасць. Раней акрэдытацыі была пазбаўлена праграма «Сусветная палітыка і эканоміка».

Ва ўнутранай рассылцы навучэнцам паведамілі, што праграма працягне падрыхтоўку і выпуск бакалаўраў, калі атрымае дазвол Міністэрства адукацыі Літвы. Новага набору на гэтую спэцыяльнасьць ня будзе.

В.а. рэктара Ёрген Ёргенсэн ужо пакінуў пасаду. У яго скончыўся тэрмін кантракту. Новым выканальнікам абавязкаў рэктара прызначаны кіраўнік акадэмічнай часткі ЕГУ Аляксандр Каўбаска.

Але рэктарам будзе іншы чалавек, паведамляе Радыё Свабода. Яго імя не называецца да завяршэння працэсу акрэдытацыі. Паводле непацверджанай інфармацыі, гэта колішні міністр адукацыі Балгарыі Сяргей Ігнатаў.

Сяргей Ігнатаў нарадзіўся ў 1960 г. у Відзіне, у сям'і адваката і стаматолага. Быў членам кампартыі. Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1985) па спецыяльнасці егіпталогія. Працаваў у Сафійскім універсітэце імя св. Клімента Ахрыдскага. З 1994 — доктар гістарычных навук. Двойчы ў 90-х стажыраваўся ў Оксфардзе. Працаваў у Акадэміі навук Балгарыі. У 2009 —2013 гадах быў міністрам адукацыі, моладзі і навукі ва ўрадзе Бойка Барысава (партыя «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0