Адзін са стваральнікаў Maps.me Юрый Мельнічак захоплена адгукнуўся пра падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам дэкрэт пра развіццё Парка высокіх тэхналогій. «Беларусь легалізуе крыптавалюты, моцна спрашчае дзейнасць IT-кампаній, падаўжае падатковыя палёгкі да 2049 года. Віншаванні адміністрацыі ПВТ, Дзянісу Алейнікаву, Юрыю Гурскаму, Віктару Пракапеню, Аляксандру Чэкану ды шмат каму іншаму, хто датычны да распрацоўкі гэтага акта. Дзякуй, хлопцы, за класную працу!» — напісаў ён у сябе ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?