Міхаіл Мясніковіч. 

Міхаіл Мясніковіч. 

«Мы яшчэ нават не можам выказаць здагадку, наколькі гэта будзе сур'ёзна і запатрабавана і як гэта ацаніць у грошах, але я лічу, што за гэтым будучыня», сказаў ён у інтэрв'ю «Галоўнаму эфіру» на тэлеканале «Беларусь 1», піша Tut.by.

«Я ў гэта веру», — заявіў Мясніковіч у адказ на пытанне пра сваё стаўленне да тэхналогіі блокчэйн і крыптавалют. Ён прызнаўся, што і за курсам біткойна, самай распаўсюджанай крыптавалюты, сочыць.

«Можа, я радыкальна выкажуся, але грамадства стамілася ад валютнай закантраляванасці, ад таго, што на валютны рынак моцна ўплывае палітыка», — сказаў ён, адзначыўшы, што крыптавалюты могуць стаць валютным інтэрнэтам.

«Крыптавалютныя фонды, біржы — за гэтым вялікія перспектывы і будучыня. Але трэба вялікі давер і сацыяльная лаяльнасць, і гэты дакумент дасць велізарны кумулятыўны эфект», — заявіў Мясніковіч.

Ён заклікаў не палохаць людзей новымі тэхналогіямі і будучымі скарачэннямі на рынку працы, падкрэсліўшы, што інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ўжо не проста тэхналогіі, а асяроддзе, у якім існуе і прамысловасць, і побыт.

Цікава, што падтрымаў дакумент і віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Ён падкрэсліў, што скептыкаў было шмат і пры стварэнні ПВТ больш за дзесяць гадоў таму. Тады крытыкі называлі праект «рогамі і капытамі», сёння карысць ад яго ўсім відавочная, падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?