Рынга Стар. Фота trbimg.com.

Рынга Стар. Фота trbimg.com.

Фармальна аб пасвячэнні 77-гадовага Рынга Стара абвесцяць на гэтым тыдні, але ліст бубнач The Beatles атрымаў яшчэ некалькі тыдняў таму, паведамляе РБК са спасылкай на The Sun.

Па словах блізкага сябра яго сям'і, для музыкі гэтая навіна стала «громам сярод яснага неба», але сам ён моцна натхнёны гэтым фактам.

Крыніца газеты паведаміла, што пасвячэнне Рынга Стара ў рыцары стане прызнаннем велізарнага ўкладу The Beatles у развіццё музыкі. «Шкада, што не атрымаецца гэтак жа адзначыць Джона Ленана і Джорджа Харысана», — заявіў ён. Пола Макартні пасвяцілі ў рыцары яшчэ ў 1997 годзе.

Рынга Стар, якога насамрэч клічуць Рычард Старкі, фактычна не атрымаў адукацыі, але затое навучыўся граць на барабанах і цяпер з'яўляецца ўладальнікам €340 млн. Да гурта The Beatles ён далучыўся ў 1962 годзе, замяніўшы Піта Беста. На той момант Рынга Стару было 22 гады.

Маладыя The Beatles. Фота GETTY/CONTRIBUTOR.

Маладыя The Beatles. Фота GETTY/CONTRIBUTOR.

Як адзначае выданне, Стар не напісаў столькі песень, колькі іншыя ўдзельнікі гурта, але затое прыдумаў выраз Hard Day's Night (вечар цяжкага дня).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?