ria.ru

ria.ru

26 снежня ў Маскве пройдзе нефармальная сустрэча лідараў краін — удзельніц Садружнасці незалежных дзяржаў, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Крамля.

У сустрэчы прымуць удзел прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон і прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў.

Кіраўнікі дзяржаў падвядуць вынікі расійскага старшынства ў СНД у 2017 годзе і абмяняюцца думкамі па пытаннях далейшага развіцця супрацоўніцтва ў розных галінах.

На сайце прэзідэнта Беларусі пакуль няма дадзеных пра паездку ў Маскву на гэту сустрэчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0