Начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк, адказваючы на пытанне чытачкі Ганны з Брэста на прамой лініі газеты «СБ», распавёў, якія месцы ў аўто самыя бяспечныя.

— Ззаду справа. Пры паркоўцы крэсла з дзіцем дастаецца на тратуар, а не на паласу руху, дзе можа ў гэты час праязджаць аўтамабіль, - адказаў Дзмітрый Карзюк.

Ён дадаў, што пры куплі новага аўто трэба звярнуць увагу на наяўнасць адмысловых мацаванняў для дзіцячага крэсла, якія ставяцца заводам-вытворцам. Да таго ж начальнік УДАІ МУС нагадаў, што самае галоўнае, каб пры руху аўто дзіця знаходзілася ў аўтакрэсле, а не перасоўвалася па салоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?