На міжнароднай арэне Беларусь імкнецца вырашаць праблемы, а не ствараць іх.

Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на сустрэчы з вучнямі і выкладчыкамі Рыжскай беларускай школы імя Я.Купалы і Віленскай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны, піша БелТА.

«Мы з'яўляемся краінай, якая не хоча нікому дастаўляць праблем. Мы, наадварот, хочам зрабіць так, каб іх не было. Калі рэгіён будзе спакойным, без канфліктаў, нам будзе лягчэй развіваць сваю эканоміку», - растлумачыў Уладзімір Макей.

На яго думку, разумная замежная палітыка Беларусі — адна з падстаў ганарыцца сваёй краінай. «Нас ніхто не можа абвінаваціць, што мы з'яўляемся захопнікамі. Мы не маем ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да нашых суседніх краінаў і іншых дзяржаваў. Мы імкнемся праводзіць мірную знешнюю палітыку», — падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0