22 снежня інспектар ДАІ ў Гомелі звярнуў увагу на мужчыну, які ішоў па дарозе без флікераў.

Калі міліцыянт спыніў мужчыну, то атрымаў некалькі ўдараў у твар.

У выніку, на 54-гадовага мужчыну завялі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. За гэта дзеянне яму пагражае да шасці гадоў пазбаўленьня волі. У 2003 годзе мужчына ўжо быў асуджаны па гэтым жа артыкуле, паведамляе гомельская міліцыя.

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?