Ўлады Паўднёвай Карэі маюць намер абмежаваць спекулятыўную актыўнасць на рынку крыптавалют і разглядаюць магчымасць поўнага закрыцця крыптавалютных біржаў у краіне, паведамляе Wall Street Journal.

«Улады болей не могуць пакідаць без увагі анамальную сітуацыю з крыптавалютамі і нематывавана перагрэты» рынак крыптавалют, — гаворыцца ў паведамленні ўраду.

Ініцыятывы ўраду, якія могуць пачаць ажыццяўляцца ўжо са студзеня, ўключаюць у сябе забарону на выкарыстанне ананімных крыптавалютных рахункаў, а таксама пазбавяць банкі магчымасці аказваць разліковыя паслугі для ананімных аперацый з крыптавалютамі — паведаміў паўднёвакарэйскі ўрад.

На мінулым тыдні біржа крыптавалют Youbit абвесціла пра спыненне дзейнасці і банкруцтва. Яна ў другі раз за восем месяцаў стала ахвяраю хакерскай атакі і ў выніку страціла частку актываў у лічбавых валютах.

Паўднёвая Карэя з'яўляецца важным элементам крыптавалютнай сістэмы свету. У пэўныя перыяды каля чвэрці аб'ёмаў ўсяго гандлю біткойнамі ажыццяўлялася з яе тэрыторыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?