Вызваленыя з палону ў Лівіі беларускія медыкі вярнуліся на радзіму, паведамляе БЕЛТА з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Муж і жонка з Гомеля лекар-траўматолаг Сяргей Здота і аперацыйная сястра Іна Бабуш працавалі ў Лівіі па кантракце з 2010 года. Яны знаходзіліся ў горадзе Зінтане ў 100 км ад Трыпалі, дзе працавалі ў прыватным медычным цэнтры.

Фота — Белта

Фота — Белта

Медыкаў ўтрымлівалі сілай, каб прымусіць падоўжыць кантракт: адабралі пашпарты, змясцілі пад хатні арышт. Аднак яны здолелі адправіць сігнал у МЗС Беларусі пры дапамозе сродкаў сувязі.

У вырашэнні сітуацыі прымалі ўдзел расійская кантактная група па ўнутрылівійскім ўрэгуляванні і МЗС Лівіі. Неабходнае садзейнічанне ў вяртанні ў Мінск медыкам аказала амбасада Беларусі ў Расіі. У далейшым муж і жонка плануюць працаваць на радзіме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0