Амерыканская арганізацыя па абароне жывёл The Nonhuman Rights Project звярнулася ў суд у лістападзе Гаворка ў дакуменце ішла пра трох жывёлаў з вандроўнага заапарка Commerford Zoo. Зоаабаронцы патрабавалі адпусціць сланоў на волю.

Аўтары дакумента настойвалі на тым, што ў сланоў «ёсць самасвядомасць, яны памятаюць мінулае і могуць планаваць будучыню, удзельнічаюць у складаных формах зносін, дэманструюць эмпатыю і смуткуюць па памерлых».

Суддзя назваў довады «абсалютна беспадстаўнымі», адзначыўшы, што для задавальнення запыту няма ні прававых падставаў, ні адпаведнага прэцэдэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?