Двое маладых хлопцаў будуць сустракаць Новы год у гродзенскім СІЗА.

Некалькі дзён таму яны выпівалі на кватэры ў знаёмага. Пасля ўзнікла сварка. Хлопцы ўдвух накінуліся на апанента, збілі яго і зламалі рэбры. Пасля адзін з іх уключыў прас і пачаў прыкладваць яго да цела збітага мужчыны. Затым мужчыну душылі дротам ад таго ж праса, паведамляе міліцыя.

Але ж мужчына застаўся жывы. Хлопцаў знайшлі і затрымалі. Цяпер 20-гадоваму гродзенцу і яго 23-гадоваму сябру пагражае да 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?