Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У суботу, 30 снежня, пераважна па ўсходняй палове дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег, ноччу ў асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей моцныя дажджы. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — +4°С, максімальная днём 0 +5°С. У Мінску на працягу сутак 0 +2°С, без істотных ападкаў, толькі ў пачатку наступнай ночы невялікі дождж.

31 снежня ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, ноччу на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу панізіцца да -4 +1°С, максімальная тэмпература днём — -1 — +5°С. У Мінску ноччу 0 — -2°С без істотных ападкаў, днём 0 — +2°С, кароткачасовыя мокры снег і дождж.

Новы год істотных змяненняў у надвор'і не прынясе.

1 студзеня дождж, ноччу з мокрым снегам. Ноччу ў асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе вагацца ад -2°С па паўночным усходзе да + 5°С па паўднёвым захадзе краіны, максімальная тэмпература днём дасягне +2 — +8°С.

У Мінску чакаецца дождж. Тэмпература паветра ў навагоднюю ноч 0 — +2°С, днём +3 — +5°С.

У аўторак ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовы дождж з мокрым снегам, днём ападкі магчымыя толькі ў асобных раёнах, пераважна па паўднёвым усходзе. Ноччу і раніцай слабы туман, па паўночным усходзе краіны месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — +4°С, максімальная днём 0 — +6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?