iihf.com

Сёння, 30 снежня, беларусы на Моладзевым чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у ЗША, далі бой Чэхіі, але саступілі 5:6.

Ва ўсіх чатырох матчах падапечныя Юрыя Файкова прайгралі: Швецыі (1:6), Швейцарыі (2:3), Расіі (2:5), Чэхіі (5:6).

Цяпер наша зборная будзе змагацца за права застацца ў элітным дывізіёне з найгоршай камандай групы А.

Там становішча такое: Канада — 10 балаў (4 матчы), ЗША — 6 (3), Фінляндыя — 6 (3), Славакія — 3 (3), Данія — 0 (3).

У ноч 1 студзеня Славакія згуляе з Даніяй. У гэтым менавіта матчы і вызначыцца супернік беларусаў за выжыванне.

Матчы за выжыванне пройдуць 2 і 3 студзеня, калі спатрэбяцца 5 студзеня. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру