Сучасная беларуская дзяўчына Кася трапляе ў ранняе сярэднявечча і дапамагае легендарнаму князю Усяславу Чарадзею вызваліцца з кіеўскага палону. І цяпер ужо ён, Чарадзей, суправаджае новую сяброўку ў сучасную Беларусь.

Чарадзей тут, сярод нас. Немагчыма? Яшчэ як магчыма. Гэта ж Чарадзей. А значыць — магчыма ўсё.

Гэта кароткі змест мюзікла «Чарадзей», лібрэта, тэксты і музыку да якога напісаў Раман Арлоў. 17 лютага пастаноўку пакажуць у Мінску, у Моладзевым тэатры эстрады (Маскоўская, 18а).

«Беларусі вельмі патрэбен праект, у якім бы пры дапамозе сучаснага тэатра і сучаснай музыкі была б «заміксаваная» гісторыя нашай краіны, прынамсі, нейкая знакавая яе частка. Гэта добра і для прэзентацыі замежнікам, і для таго, каб звярнуць увагу сучаснай моладзі на беларускую гісторыю з яе супергероямі, адным з самых першых і знакамітых, безумоўна, з'яўляецца Чарадзей», — адзначае стваральнік праекта.

Колькасць квіткоў абмежаваная. Каштуюць яны ад 15 да 25 рублёў.

Даведкі: (44) 5517706, (29) 8517706.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0