У аўторак, 9 студзеня, суд Першамайскага раёна Мінска адмовіў БСДП (Грамада) у скарзе да адміністрацыі гэтага раёна сталіцы.

Намеснік старшыні БСДП (Грамада) Аляксей Сігаеў паведаміў «Нашай Ніве», што партыя звярталася са скаргай у суд на рашэнне адміністрацыі Першамайскага раёна аб фармаванні выбарчых камісій.

З 8 чалавек, прапанаваных партыяй у якасці прадстаўнікоў участковых камісіі, раённая адміністрацыя Першамайскага раёна не прапусціла ніводнага. 

Аляксей Сігаеў

Аляксей Сігаеў

«Мы не спадзяваліся на нейкае станоўчае рашэнне суда. Наўрад ці суд мог адмяніць рашэнне адміністрацыі раёна. Але ў суд мы ішлі для таго, каб паказаць, што не будзем гэта «праглынаць». Мы не хочам, каб маніпуляцыі з утварэннем камісіі проста так сыходзілі з рук адміністрацыі», — паведаміў намеснік старшыні БСДП (Грамада).

Усяго па краіне БСДП (Грамада) спрабавала вылучыць 21 прадстаўніка ва ўчастковыя камісіі (у Мінску 10 чалавек, у Брэсце 6 і Верхнядзвінску 5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?