У новай сістэме плацежная інфармацыя захоўваецца ў Google-акаўнце і даступная ва ўсіх прадуктах: для анлайн-пакупак у браўзеры Chrome, для аплаты падпісак у YouTube, для пакупак дадаткаў, а таксама для аплаты па NFC у крамах.
Google заявіла пра тое, што ў найбліжэйшыя тыдні брэнд «G Pay» з'явіцца паўсюль, і ўжо цяпер яго можна назіраць на такіх буйных сайтах, як Airbnb, Dice, Fandango, HungryHouse і Instacart.