Аўтар фэйкавых парнаграфічных ролікаў з удзелам акторак Галь Гадот і Скарлет Ёхансан апублікаваў дэсктопную версію праграмы FakeApp, якая, па словах стваральніка, зможа змясціць любую знакамітасць у любы ролік.

Сістэма «трэніруецца» пры дапамозе ролікаў на YouTube і малюнкаў у Google. У працэсе навучання штучны інтэлект спрабуе супаставіць фрагменты зыходных партрэтаў з відэазапісам максімальна праўдападобным чынам.

Пры стварэнні правакацыйных ролікаў Deepfakes выкарыстоўвае адкрытыя алгарытмы машыннага навучання і бібліятэкі TensorFlow і Keras. Спецыяліст па штучным інтэлекце Алекс Шампанард адзначыў, што добрая відэакарта справіцца з такой задачай за некалькі гадзін, а вось бюджэтным ПК прыйдзецца корпацца некалькі дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?