Часцей за ўсё ў мінулым годзе самалёты накіроўваліся з Сеула на невялікі курортны востраў Чэджудо ў Карэйскім праліве, больш за 170 рэйсаў у дзень

Па маршруце Сеул — Чэджудо здзейснена больш 64,991 тыс. палётаў за 2017 год, паведамляе ў сваім дакладзе брытанская даследчая арганізацыя OAG Aviation Worldwide Ltd, якая склала спісы самых папулярных міжнародных і ўнутраных рэйсаў. Першым на даклад звярнуў увагу Bloomberg.

Палёт па гэтым кірунку займае больш за гадзіну, пасажыраў перавозяць тры кампаніі — Jeju Airlines, Korean Air і Asiana Airlines. Улічваючы агульную колькасць палётаў, у дзень на востраў і назад лятаюць 178 самалётаў.

На другім месцы апынуўся аўстралійскі маршрут з Мельбурна ў Сіднэй — 54,5 тыс. палётаў у мінулым годзе, 149 рэйсаў у дзень. Трэці па папулярнасці маршрут у Індыі, з Мумбаі ў Дэлі, — 47,462 тыс. палётаў у мінулым годзе.

Еўрапейскія гарады ў топ-20 ўнутраных маршрутаў не прадстаўлены, найбуйнейшы маршрут у ЗША — Лос-Анджэлес - Сан-Францыска (34,9 тыс. рэйсаў), пры тым, што маршрут Рыа-дэ-Жанейра - Сан-Паулу (39,325 тыс. рэйсаў) — самы папулярны як для Паўночнай, так і для Паўднёвай Амерыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?