Нядаўна прызначаны прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі.

Нядаўна прызначаны прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі.

У Польшчы памянялі сем міністраў. Сярод адпраўленых у адстаўку — міністр абароны Антоні Мацярэвіч, міністр замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі, міністр аховы здароўя Канстанты Радзвіл. 

На пасаду міністра абароны прызначаны 48-гадовы Марыюш Блашчак, які раней займаў пасаду міністра ўнутраных спраў.

Міністрам замежных спраў стаў 61-гадовы прафесар Яцак Чапутовіч, які апошні час займаў пасаду намесніка міністра.

Мацярэвіч быў прадстаўніком ультранацыяналістычнага крыла кіраўнічай партыі. 

Урад кансерватыўнай партыі «Закон і справядлівасць» (польская абрэвіятура PiS) застаецца папулярным. Паводле апошніх апытанняў грамадскай думкі, за партыю гатовыя прагаласаваць 43% выбарцаў, тады як асноўная апазіцыйная сіла, ліберальная Грамадзянская платформа карыстаецца падтрымкай 19% палякаў, а левыя сацыял-дэмакраты — усяго 7%.

Крытыкі вінавацілі ўрад PiS-а ў аўтарытарных замашках і нагнятанні напружання ў краіне. Ператасоўка ўрада мае на мэце, найхутчэй што, палепшыць імідж Польшчы ў Еўрасаюзе. Раней на пасадзе прэм'ер-міністра Беату Шыдла змяніў памяркоўны выхадзец з фінансавых колаў Матэуш Маравецкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?