4 студзеня на хутары ў Кіраўскім раёне (Магілёўскай вобласці) было знойдзена цела мужчыны, 1948 года нараджэння. Па звестках упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, мяркуецца, што мужчына сам зрабіў стрэл у галаву з-за моцных боляў — ён хварэў на анкалогію.

Канчатковая прычына смерці, наяўнасць або адсутнасць алкаголю ў крыві будзе ўстаноўлена пасля правядзення розных экспертыз.

З месца здарэння, а таксама па месцы жыхарства мужчыны канфіскаваныя патроны рознага калібру, абрэз незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы і прадметы, падобныя на пісталет, адзначаецца ў паведамленні ДКСЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0