У ноч з 7 на 8 студзеня ў Брэсце экіпаж ДАІ зафіксаваў, як аўтамабіль «БМВ» рухаўся па вуліцы 28 Ліпеня з хуткасцю 115 км/г у зоне, дзе дазволена 60. Уключыўшы светлавыя і гукавыя сігналы, экіпаж пачаў пераслед, паведамляе gaibrest.by.

Нягледзячы на шматкротныя заклікі спыніцца, аўтамабіль працягваў рух, некалькі разоў праехаўшы на забараняльны сігнал святлафора. Спыніць яго ўдалося толькі праз некалькі кіламетраў, заблакаваўшы яму рух на крузе па Бульвары Шаўчэнкі.

Кіраваў «БМВ» 20-гадовы жыхар вёскі Страдзеч, які ніколі раней не атрымліваў пасведчання кіроўцы. Па выніках зафіксаваных парушэнняў былі складзеныя 7 адміністратыўных пратаколаў.

Відэа — gaibrest.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?