Пастановай урада ад 8 студзеня зямельныя надзелы радыяцыйна небяспечных зямель адчужэння ў Буда-Кашалёўскім, Рэчыцкім і Кармянскім раёнах Гомельшчыны перакваліфікаваныя ў радыяцыйна небяспечныя землі абмежаванага гаспадарчага выкарыстання, паведамляе БелТА.

Да прыкладу, калгас «Савецкая Беларусь» атрымае ў карыстанне 41,23 гектара такіх земляў, а агульная плошча вернутых у сельскагаспадарчы абарот радыяцыйна небяспечных земляў у трох раёнах складзе 1534 гектары.

Буда-Кашалёўскі, Кармянскі і Рэчыцкі райвыканкамы маюць у месячны тэрмін самастойна вызначыць межы гэтых надзелаў і ажыццявіць іх перадачу ў далейшае карыстанне, а таксама ўнесці неабходныя змены ў зямельна-кадастравую дакументацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0