У кожным супадзеньні ёсьць доля супадзеньня. Зірнуўшы загалоўкі праграмы тэлеперадач на нядзельны вечар, адразу разумееш, што краіна сёньня робіць лёсавызначальны выбар.

РТР‑Беларусь

20:30 Рамантычная камэдыя «Выбар маёй мамачкі» (2008)

АНТ

21:05 мэлядрама «Канец раману» (ЗША, 1999)

23:10 «Камэды Клаб».

СТВ

23:25 «Сакрэтныя матэрыялы». Сэрыял.

ТВ‑цэнтар

23:05 «Вырашыце за мяне». Ток‑шоў.

Тэлеканал «Лад»

00:35 Іранічная камэдыя «Ваш выбар, мадам» (Францыя).

Адначасова — у 00.30 — старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына абвесьціць папярэднія вынікі сёньняшняга галасаваньня. Вось і ня вер пасьля гэтага ў супадзеньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?