Авіякампанія «Белавія» 26 красавіка 2018 года пачне выконваць рэйсы па маршруце Мінск — Казань — Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе перавозчыка.
Палёты будуць ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 23.50 па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях і прыбыццём у міжнародны аэрапорт Казань на наступны дзень у 2.10. Зваротны рэйс са сталіцы Татарстана плануецца ажыццяўляць з вылетам у 4.30 па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах з прылётам ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 6.50.
Палёты плануецца ажыццяўляць на авіялайнер Embraer 175 з 76 месцамі. Кошт авіябілетаў пры куплі на сайце belavia.by ў адзін бок складзе ад 106 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 199 еўра — туды-назад.