На выходных будзе ўмерана марознае надвор'е.

13 студзеня, у суботу, ноччу прагназуецца -4..-10°С, максімальная тэмпература днём -1..- 6°С.

У Мінску днём чакаецца мінус 1—3 градусы.

14—15 студзеня таксама захаваецца ўмерана-марознае надвор'е. Ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -7..-12°С, пры праясненнях паветра да -13..- 15°С, дзённы максімум не перавысіць -2..- 7°С.

У Мінску ў нядзелю днём чакаецца мінус 3-5°С, раніцай у панядзелак - да -8°С. Днём у панядзелак мінус 5—7.

Як паведамляе сайт надвор'я, у сераду, 17 студзеня, прагназуецца снег і нават завіруха.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0